Home

Рэклама

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Погоня

 

 

 

Асабіста, я гэтую жанчыну не ведала. Але яе смерць мяне уразіла, буквальна прывяла ў шок. Гэтая жанчына не зрабіла нічога злачыннага, нават калі б усё што яна напісала генеральнаму пракурору было няўпраўдай. Але ці непраўду яна пісала? Дык ужо гледзячы на прысуд, на артыкул ў  «Советской Белоруссии»  бачна што над ёй здекваліся, выкарыстоўваючы свае пасады, памнажаючы гэтыя магчымасці на сваю бязмежную нахабнасць і цынізм. Дзе і ў які час жыла гэтая жанчына? Ці усвядамляла Яна Палякова, што яна жыве ў кантрацыйным лагеры, дзе адсутнічаюць не толькі павага да чалавека, элементарная законнасць, але і бяспека жыцця? Беларусь – гэта лагер смерці, дзе жыццё не каштуе нават і гроша. Што там правякаў абтлушчаны засалены Якубовіч? Што яна не праваабаронца, што яна хацела намалеваць пра сябе карцінку? Ну дык няхай ведае гэты коўбік з дзярмом, што яна ужо гераіня, мужная дачка беларускага народа. Яе смерць – гэта і ёсць гераічнае змаганне супраць фашызму. Іх катэджы, сало, гарэлка, гэта нішто. А яе імя застанецца ў народзе і пра яе яшчэ будуць песні складваць нашчадкі беларусаў. Яна загубіла сваё жыццё, але не скарылася фашысцкай уладзе. Яна змагалася за свае правы, за свой гонар, не змагла перамагчы ў судзе, але яна перамагла ў вечным. Яна будзе жыць вечна сярод свайго народа. Калі гэты зброд пры ўладзе думае, што такім чынам можна задушыць супраціў, то яны памыляюцца. Яна змагалася па-жаночаму, а патрэбна па-сапраўднаму “Зуб за зуб, вока за вока”. А колькі можна цярпець гэтых рабаўнікоў? Не трэба забываць пра яе забойцаў – Пугачова, Бураўцава. Якубовіча.  Адплаціць такой жа платай і гэта будзе справядліва. І тады кожны з нас атрымае дзейную абарону свайго жыцця. Вельмі ўжо яны разбесціліся ад сваёй безнаказаннасці. Ці атрэзвіць смерць Яны Паляковай дзеянні Захаду да тырана? Ці атрэзвіць смерць Яны Паляковай ручкаюшчыхся дэмакратычных палітыкаў з усімі, хто падтрымлівае гэты фашысцкі нелюдскі рэжым? Ці ўскалыхне яе смерць з’яднанне нацыянальна-сведамай эліты? Ці адкрые вочы беларусам на свой будучы лёс? Адказ не загарамі.

Звярніцеся кожны з гэтымі словамі да Бога:” Божа, прасці ты рабе сваёй Яне  сваё самагубства. Ты ўсё бачыш, ты ўсё ведаеш. Будзь справядлівы і дай кожнаму сваё. Хто чаго заслужыў. Амін”  

Вечная ёй памяць. Зямля ёй пухам. Спі спакойна вечным сном.

 

Галіна Арцёменка.


Заява: Зьвязу Беларусаў Нямеччыны

Апошнія падзеі на праваабарончым фронце

Яна Полякова перед смертью: "Не могу защищаться от абсурда"  

Союз белорусов в Германии: Общество и оппоненты режима молча наблюдают за правовым беспределом / 08.03.2009

Союз белорусов в Германии требует наказать виновных в самоубийстве Яны 

Союз белорусов в Германии предлагает странам Евросоюза  

В Эстонии почтили память белорусской правозащитницы Яны Поляковой / 17.03.2009

Крымінальнай справы паводле смерці праваабаронцы Яны Паляковай не будзе / 18.03.2009
 

Митрополит Филарет благословил отпевание правозащитницы Яны Поляковой ... 09.04.09



 

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!





free counters