Папярэдні запіс | Наступны запіс
Праграма Беларускіх дзён у Празе – 4.05-07.05.2009
Беларусь – у растэрміноўку
Зварот
Прайшло шмат часу з таго моманту, калі мы вымушаны былі пакінуць Бацькаўшчыну. За гэты перыяд, ў нашым жыцьці адбываліся розныя падзеі як асабістага кшталту так грамадскага. Былі перыяды цяжкага станаўленьня і інтэграцыі у незнаемую нам супольнасьць. Цяпер мы больш-менш ужо усталяваліся і вырашылі сваі пабытовыя праблемы. Былі спробы аб’яднаць сваі намаганьні у пляне дапамогі сваёй роднай краіне у яе дэмакратычных пераутварэньнях. Аднак, утвораная намі Беларуская Вунія, пад уплывам нейкіх варожых сіл, аказалася непрацаздольнай. Пройдзе час і мы будзем ведаць, хто прыклаў да гэтага руку. Ці спецслужбы, ці асабістыя амбіцыі нашых жа суайчыньнікаў. Ў любым выпадку, Вуніі не існуе, як не існуе моцнай беларускай дыяспары, здольнай аператыўна рэагаваць і уплываць на змены у зьнешняй палітыцы Старой Эўропы. Была надзея на дапамогу ў гэтым Эўрапейскай супольнасьці. Аднак сеньня нас пакінулі усялякія ілюзіі наконт заклапочаннасьці краін ЭЗ у лёсе беларускага народа.
На відавоку той факт, што у палітыцы ЭЗ існуе толькі прагматычны інтарэс да Беларусі, як краіны дзеля уплыву на яе, а не заклапочанасьць лёсам народа які жыве ва умовах натуральнага канцлягеру. На карысьць гэтага кажа той факт, што Эўропа працягвае руку дыктатуры, маўляў, ізаляцыя нічога не дасьць станоўчага а у той самы час робіць перашкоды грамадзянам Беларусі у свабодным наведваньні той жа самай Эўропы, адмаўлячы ім у візах. Такую ж прагматычную пазыцыю займае і Расея якой таксама патрэбна наша краіна для уплыву, для разьмяшчэньня свайго крымінальнага капіталу і як буферную зону у выпадку нейкіх канфліктаў з НАТА. Таму і цягне нас у розныя ОДКБ і у агульную СПА.
Як бачым, усе улічваюць свой асабісты інтарэс а інатарэсы нашага народу для іх зусім не цікавы. Таму і ідзе перацягваньне канату з Усходу на Захад. Аднак, мы не жадаем быць ні чыім аб’ектам палітычнага, эканамічнага і вайсковага уплыву, мы жадаем быць суб’ектам міжнароднай палітыкі, каб з намі лічыліся палітыкі краін свету.
У кантэксце, вышэй сказаннага, мы лічым, што у такім стане адзначаць 25-га сакавіка як “Дзень Волі” як сьвята, не карэктна і не аб’ектыўна ва умовах няволі. Сеньнешнім нашым лёзунгам павіна быць “За Волю”.
Суачыньнікі Эўропы!
ЗБН прапануе выказаць сваё стаўленьне да падзей, якія адбываюцца вакол Бацькаўшчыны і правесьці сумесную акцыю-пратэст 7-га траўня пад час правядзеньня саміту у Празе. І не істотна, будзе запрошаны на яе Лукашэнка ці не, бо гэта ўжо другасна бо ў “Ўсходняе партнэрства” запрашаюць дыктатуру, таму такі падыход, мы расцэньваем як палітычную волю ЭЗ і заахвочваньне рэжыму да працягу сваёй рэпрэсіўнай палітыца ў адносінах да свайго народу. Злачынна тая дзяржава, якая парушае правы сваіх грамадзян.
Есьць яшчэ вельмі важкая падстава для акцыі. 7-га траўня спаўняецца 10 гадоў з дня зьнікненьня патрыёта нашага народу Ю.Захаранкі. Да сёньнешняга няма адказу на пытаньне:
Дзе Ю.Захаранка? Хто павінен ў знікненьні яго, В.Ганчара, А.Красоўскага, З. Завадскага? Хто спрыяў заўчаснай сьмерці Г.Карпенкі? Чаму не прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці людзей, прымусіўшых Я.Палякову заўчасна пайсьці з жыцьця?
Звяртаемся да сумленных беларусаў Эўропы. Можа досыць сядзець па сваіх сямейных норах і смактаць каву ці яшчэ нешта. Давайце пакінем ўсе разнагалосьсі і крыўды, якія былі паміж намі, у мінулым. Быў час, калі вы на стадыі вырашэньня пытаньняў аб атрыманьні палітычнага прытулку, праяўлялі такую палітычную сьвядомасьць і актыўнасьць каб даказаць што вы маеце на яго права. Калі ж атрымалі прытулак, раптам недзе падзелася усе. Для тых, у каго засталося сумленьне ёсьць два выйсьця:
- Вярнуцца да актыўнай дзейнасьці на карысьць нашай Бацькаўшчыны.
- Ці адмовіцца ад статусу палітычнага уцекача, тым самым быць шчырым перад сваім сумленьнем.
Я не спадзяюся, што гэты Зварот дасягне мэты і ўсе раптам расчуляцца і ў момант пераасэнсуюць сваі пазіцыі, таму:
Можам гарантаваць адно, што у будучым мы пазбавім магчымасьці тых , хто паразітуе і спадзяецца спекуляваць сваёй “актыўнай” дзейнасьцю у замежжы, на карысьць сваёй Радзімы. Заклікаем зразумець, што падзеі вакол нашай Беларусі патрабуюць актыўных, супольных намаганьняў.
Чакаем адказу на наш зварот
Жыве Беларусь.
З павагай.
Ад імя Зьвязу Беларусаў Нямеччыны
Я.Мурашка,
29.03.09г.
P.S.
Чаму мы едзем 7 траўня ў Прагу?
Беларусь и "Восточное партнерство"
Политэмигранты из Беларуси готовятся к крупно-маштабным акциям протеста во время проведения саммита в Праге


