Папярэдні запіс | Наступны запіс
Мемарандум
Арганізацыйнага камітэту Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху.
Улічваючы палітычнае становішча, якое складаецца вакол Рэспублікі Беларусь. Калі навідавоку страта незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны. Калі з усіх бакоў назіраюцца памкненьні ператварыць Беларусь у сфэру уплыву прагматычных інтарэсаў як Усходу так і Захаду, калі на абшарах Эўропы і у Беларусі, з’яўляюцца розныя палітычныя новаутварэньні, паразытыруючыя на прыгнечанным становішчы беларускага народа. Калі у самой Беларусі, з боку пануючага рэжыму, не назіраецца ніякіх пазітыўных зьмен у бок дэмакратызацыі грамадства.
Мы, сябры Арганізацыйнага камітэту па стварэньню Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху, кіруючыся праграмнымі дакумэнтамі
- звяртаемся да сумленных беларусаў Бацькаўшчыны і суачыньнікаў, якія апынуліся па-за яе межамі з інфармацыяй аб тым, што:
а. За 15 гадоу знаходжаньня Лукашэнкі ва уладзе зніклі і загінулі шэраг апазыцыйных дзеячаў-лідараў
б. Колькасьць 10 мільённага насельніцтва скарацілася амаль што на 1 мільён, за кошт перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю, а гэта ужо - ГЕНАЦЫД
в. Больш за мільён беларусаў, ня маючы ніякай пераспектывы на Радзіме, каб выжыць, вымушаны працаваць за мяжой, а працуюць там самыя адукаванныя, энэргічныя маладыя лэдзі, таму краіна і не разьвіваецца.
г. Практычна няма ні беларускіх школ, ні беларускіх ВНУ, ні беларускіх СМІ, не ствараюцца нават беларускамоўныя дзіцячыя садкі.а гэта ужо - ЭТНАЦЫД
д. Сёньня імперская Расея, ва умовах глябальнага фінансава-эканамічнага крызіса не здольна падтрымліваць рэжым у тых жа аб’ёмах, якія былі усе 15 гадоў панаваньня Лукашэнкі ва уладзе, таму цяпер рэжым падтрымлівае Эўропа. Гэта азначае, што сучасныя палітычныя лідары Эўропы нічым не адрозьніваюцца ад этнацыднай улады Беларусі і імпэрскай улады ў Расеі.
У сваёй праграме БМДР :
- стаіць на пазіцыях беларускай нацыянальнай ідэі, незалежнасьці, неўтральнасьці ад уваходжаньня у розныя сумнеўныя палітычныя, эканамічныя, вайсковыя і іншыя блёкі
Беларусь не павінна быць анічыёй сфэрай уплыву, ці аб’ектам для прасоўваньня прагматычных інтарэсаў іншых дзяржаў.
Таму мы ПРАТЭСТУЕМ
1. супраць беларускафобскага, дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі
2. супраць праграмы “Усходняга партнэрства”, дзе дыктатарскі рэжым Беларусі атрымлівае легітымнасьць, пры тым беларускі народ нічога не набывае акрамя пагрозы страты сваёй незалежнасьці, на гэты раз з боку Эўропы. але,
- Мы, за партнёрства з Эўропай у будучым, па розным эканамічным ці палітычным праектам, толькі ў тым выпадку калі Беларусь, будзе поўнавартасным суб’ектам у міжнародных адносінах.
Таму Эўропа павінна дапамагаць сапраўдным беларускім дэмакратам арганізавацца, каб зьмяніць рэжым Лукашэнкі, размова не ідзе аб фінансавай дапамоге. Таму што, як мінімум апошнія 10 гадоў “дапамога” з Эўропы, ідзе розным падстаўным псеўдадэмакратам у Беларусі
Жыве Беларусь.!
Прага 6.05.2009г




Comments